администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы
ЯК МЕСЯЦ — АДЗІНОКІ

 

ПАЛАЖЭННЕ
гарадскога літаратуразнаўчага конкурса для вучняў 10-11 класаў
“ЯК МЕСЯЦ — АДЗІНОКІ”,
прысвечанага 100-годдзю з дня смерці
першага беларускага крытыка Сяргея Палуяна

Арганізатары: Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнаваўчых ініцыятыў МДПДіМ.

Мэты: стварэнне умоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:
развіваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры;
развіваць творчыя і даследніцкія здольнасці вучняў;
фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;
выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.

Умовы правядзення:
У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 10-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў пазашкольнай работы г.Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае індывідуальную або групавую працу навучэнцаў.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап — асноўны, 20 красавіка — 8 мая:
цягам 1 этапа конкурса ўдзельнікі працуюць з заданнямі, змешчанымі ў дадатку да палажэння, і да 8 мая ў аргкамітэт конкурса (Старавіленскі тракт, 41, каб. 308) прадстаўляюць заяўкі, адказы на заданні, аформленыя згодна з патрабаваннямі (гл. дадатак), у раздрукаваным выглядзе і на электронным носьбіце (дыск), прэзентацыя прадстаўляецца толькі на электронным носьбіце (дыск).

Заданні 1 этапа складаюцца з 2-х частак:
1 частка: заданні факталагічнага характару (для выяўлення ўзроўню валодання матэрыялам удзельнікамі конкурсу) могуць быць выкананы камандай з некалькіх вучняў.

2 частка: заданні творчага/даследчага характару: 1. напісанне эсэ, верша, або навуковага артыкула; 2. падрыхтоўка мультымедыйнай прэзентацыі —выконваюцца ўдзельнікамі індывідуальна.
Каманда вучняў можа прадставіць некалькі творчых работ, выкананых асобнымі яе членамі.
У эсэ могуць быць выкладзены ўласныя думкі вучня адносна ролі С.  Палуяна ў развіцці беларускай літрататуры, апісаны ўражанні ад знаёмства з творчай спадчынай пісьменніка, крытыка і публіцыста. Аб’ём эсэ — не больш 3-х старонак.
У навуковым артыкуле можа разглядацца адзін з аспектаў творчасці С. Палуяна, аналізавацца яго творчая спадчына, а таксама ўвага маладога даследчыка можа быць звернута на вобраз С. Палуяна ў творах яго сучаснікаў і паслядоўнікаў. Аб’ём артыкула — не больш 3-х старонак.

Мультымедыйная прэзентацыя можа быць падрыхтавана толькі на дзве тэмы (вучні выбіраюць адну з іх): “Жыццёвы творчы шлях С. Палуяна”, “С. Палуян у творах сучаснікаў і паслядоўнікаў”.

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ
Адказы на заданні конкурса (1+2 часткі) павінны быць набраны ў праграме Ms Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст і спіс літаратуры і інтэрнет-рэсурсаў.

Крытэрыі ацэнкі:
Пры праверцы 1 часткі (факталагічнай) заданняў конкурса будуць улічвацца:
факталагічная првільнасць, абгрунтаванасць адказу;
глыбіня валодання тэмай;
уменне працаваць з крыніцамі;
валоданне літаратурнай мовай.
Пры ацэнцы 2 часткі (творчай) заданняў у дадатак да пералічаных вышэй крытэрыяў будуць прымацца пад увагу:
арыгінальнасць тэмы, глыбіня яе раскрыцця;
мастацкія вартасці (для верша/эсэ, прэзентацыі);
змястоўнасць творчай/даследчай працы;
правільнасць, лагічнасць інтэрпрэтацыі.

2 этап — выніковы, 8-14 мая:
праверка і ацэнка заданняў, выкананых удзельнікамі
15 мая: падвядзенне вынікаў конкурса (майстар-клас даследчыкаў літаратуры, пісьменнікаў, журналістаў).
З мэтай падвядзення вынікаў конкурса і практычнага разгляду актуальных праблем літаратуразнаўства, ролі Сяргея Палуяна ў гісторыі беларускай літаратуры ўдзельнікі конкурса і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас. У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Сяргея Палуяна, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы. На майстар-класе аўтары лепшых работ будуць мець магчымасць прадставіць вынікі сваёй працы.

Узнагароджанне пераможцаў:

узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.
Лепшыя творчыя/даследчыя работы фіналістаў будуць рэкамендаваны для друку ў часопіс “Бярозка”, і газету “Раніца”.
Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.

Аргкамітэт
зацвярджае склад журы;
вызначае тэрміны правядзення конкурса;
узнагароджвае пераможцаў
Агркамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.

Журы
ацэньвае выкананне заданняў конкурса;
удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.
Журы складаецца з навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, журналістаў.

Куратар
распрацоўвае палажэнне і заданні конкурса;
запрашае журы;
ацэньвае правільнасць выканання заданняў конкурса;
праводзіць майстар-клас.
Куратар конкурса — культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Весялуха Марына Міхайлаўна.

Кантакты:
Тэлефон: 233-80-90;
Адрас: Старавіленскі тракт, 41 (каб. 308) Праезд трамваямі №№ 3, 4, 5 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”

©2002-2010
mgddim@minsk.edu.by