администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы
«Сонечны птах»


ПАЛАЖЭННЕ
аб VIII адкрытым гарадскім фестывалі
нацыянальных культур “Сонечны птах”

I. Арганізатары:
- Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама;
- Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі;
- Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Суарганізатары:
- Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН;
- Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

II. Мэты і задачы:
- папулярызацыя сярод дзяцей і моладзі ідэй цярплівасці і каштоўнасці культурнай разнастайнасці ў грамадстве, паважлівых адносін да асобы незалежна ад яе нацыянальнай прыналежнасці;
- аб’яднанне ў супольнасць дзяцей і моладзі розных нацыянальнасцей праз творчасць;
- патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне праз развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі;
- актыўны пошук новых талентаў у галіне мастацкай творчасці;
- далучэнне дзяцей і моладзі да мастацкай творчасці і традыцый розных народаў.

III. Удзельнікі:
- калектывы і члены гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
- кіраўнікі гурткоў і настаўнікі;
- майстры народнай творчасці;
- арганізатары гульняў і гульнёвых праграм;
- дзіцячыя калектывы мастацкай самадзейнасці;
- калектывы і ўдзельнікі грамадскіх аб'яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей (далей – этнакультурныя грамадскія аб'яднанні).

IV. Месца і тэрміны правядзення:
1 этап – на базе ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання; калектываў этнакультурных грамадскіх аб'яднанняў- да 15 кастрычніка 2007 года ;
2 этап – на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі 3 і 4 лістапада 2007г.

V. Умовы правядзення:
У межах фестывалю праводзяцца:
-выстава “Традыцыі і сучаснасць” і конкурс «Калыска дабрыні» ( палажэнне- дадаецца);
- конкурс “Сувенір у нацыянальных традыцыях”;
-конкурсна-гульневыя праграмы “Кола часу”;
-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці;
-кірмаш работ майстроў народнай творчасці;
-майстар-класы.

1. Конкурс: “Сувенір у нацыянальных традыцыях”:
Удзельнікі: каманды дзяцей ад 10 да 16 гадоў у колькасці 7 чалавек кожная. Заданне: самастойна зрабіць за 30 хвілін дапаўненні да адзення (аздабленні, аксесуары) ў традыцыі нацыянальнай культуры, загадзя абранай праз жараб’ёўку. Пры выкананні задання можна выкарыстоўваць дамашнія загатоўкі. Матэрыялы і інструменты кожная каманда прыносіць з сабой. Пасля выканання задання ўдзельнікі павінны паказаць і абараніць сваю работу, растлумачыць традыцыі ўжывання таго ці іншага элемента, яго семантыку.

2. Конкурсна-гульневыя праграмы “Кола часу”:
Удзельнікі: каманды дзяцей ад 10 да 16 гадоў у колькасці 10 чалавек кожная, якія могуць быць сфарміраваны як з удзельнікаў, так і з гледачоў фестывалю.
3. Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці:
У канцэрце прымаюць удзел калектывы этнакультурных грамадскіх аб'яднанняў з лепшымі канцертнымі нумарамі, якія прайшлі папярэдні адборачны тур. Кожны нумар павінен быць не болей за 3 хвіліны.

VI. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў
Папярэдні адбор і падвядзенне вынікаў ажыццяўляе кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць майстры народнай творчасці, мастакі, мастацтвазнаўцы.

Крытэрыі адзнакі:
- захаванне, адраджэнне і прапаганда нацыянальных традыцый;
- лепшае адлюстраванне нацыянальнага характару;
- высокі мастацкі ўзровень;
- фантазія і майстэрства выканання;
- нетрадыцыйны падыход да раскрыцця тэмы.

1. Конкурс “Сувенір у нацыянальных традыцыях”:
1.1 Устанаўліваюцца калектыўныя і індывідуальныя прызы для трох лаўрэатаў у кожнай намінацыі:
- ткацтва
- вышыўка
- габелен
- саломапляценне
- выцінанка
- дробная пластыка
- флорадызайн

1.2 Устанаўліваюцца 3 спецыяльных прыза для калектываў, якія найбольш актыўна на працягу ўсяго часу прымалі ўдзел у фестывалі і ўнеслі значны ўклад у справу прапаганды і папулярызацыі звычаяў і культурных традыцый народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.3 Устанаўліваецца «Гран-пры» фестывалю калектыву, які ўнес значны ўклад у справу аб’яднання ў супольнасць дзяцей і моладзі розных нацыянальнасцей праз творчасць на адкрытых гарадскіх фестывалях нацыянальных культур “Сонечны птах.

1.4 Вызначаюцца спецыяльныя прызы Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей:
- за развіццё і папулярызацыю этнакультурных традыцый;
- за значны ўклад у развіццё дыялогу культур і мацаванне міжнацыянальнай згоды ў грамадстве.

1.5 Вызначаецца спецыяльны прыз Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА:
- за значны ўклад у папулярызацыю каштоўнасці культурнай разнастайнасці.

Заяўкі да ўдзелу ў фестывалі падаюцца да 22.10.2007г. у Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (каб.№105, Картуль Наталлі Валянцінаўне, т.2336799).У заяўцы неабходна ўказаць назву ўстановы, калектыва, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка і ўдзельнікаў.

Aрганізацыйны сход і жараб’ёўка для ўдзелу ў конкурсе “Сувенір у нацыянальных традыцыях” адбудуцца 11.10.2007г. а 11-ай гадзіне ў каб. №105 МДзПДзіМ, Старавіленскі тракт 41

©2002-2007
contact.mdd,org